turismlida.by

Царква Раства Багародзіцы

Царква Раства Багародзіцы
Лідскі раён, в. Голдава

Драўляная царква Раства Прасвятой Багародзіцы пабудавана у паўночнай частцы вёскі па фундацыі ўладальніка Голдаўскага маёнтка Фелікса Важынскага (сына падскарбія Вялікага княства Літоўскага А.В. Важынскага) ў 1795 (1793) г. на месцы заняпалага манастыра. У 19 ст. царква была реканструявана. З летапісу: «В настоящее время храм устроен в виде корабля и по внешности своей не представляет ничего замечательного. Окна в нем в 2 яруса без решёток, куполов на церкви два - глухие, кресты на них железные, крыша деревянная. Снаружи церковь не окрашена, входных дверей двое. Здание церкви довольно крепкое».
У 1856 г. пры царкве святаром Канстанцінам Брэннам адчынена першае на Лідчыне народнае вучылішча, а ў 1864 г. ён быў прызначаны яго настаўнікам. У 1864 г. заснавана прыходскае праваслаўнае братэрства ў склад якога ўваходзілі каля 80 вернікаў парафіі. У 1869 г. ў Голдаўскай парафіі налічвалася 135 двароў і 1210 вернікаў. У 1907 г. пры царкве існаваў царкоўны хор. З 1908 г. ў Голдава пачаліся адбывацца хросныя хады. У 1911 г. арганізавана парафіяльнае грамадства цвярозасці.
У 1925 г. набыты званы, дах царквы пакрылі ацынкаваным жалезам і пакрасілі алейнай фарбай. 1976 г. капітальны вонкавы рамонт, дах вычышчаны ад іржы і памалявалі пасерабронай алейнай фарбай. Адрэстаўраваны разбураны царкоўны падмурак. У 1978 г. – унутраны рамонт храма. 1979 г.- у храм праведзена электрычнасць і адрамантавана званіца: выпрастаны і забетанаваны 4 слупа. 1986-1988 гг. адрамантавана царкоўная агароджа.