turismlida.by

Скаладром

Заняткі скалалажаннем - выдатная трэніроўка не толькі для цела, але і для розуму. Дасведчаныя людзі кажуць, што менавіта пры лажанні задзейнічаецца максімальна колькасць цягліц, пры гэтым зусім неўзаметку.

Скалалажанне гарманічна развівае ўсе мышцы цела, каардынацыю, кемлівасць, цягавітасць. Дзеці вучацца ставіць мэты і дасягаць іх праз упартасць і старанне.

Скаладром "Скала" - самы вялікі ў горадзе Ліда і ў Гродзенскай вобласці. Тут ёсць усё неабходнае для вясёлага і карыснага занятку дзяцей скалалажаннем з 8-мі гадоў і з любым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі.

Кошт:
Дарослыя - 8 рублёў з чалавека за тры спробы;
Дзеці ад 8-мі гадоў - 5 рублёў з чалавека за тры спробы.
Месца размяшчэння: г.Ліда, вул.Крупская 40 (тэрыторыя вяровачнага гарадка «Драйв парк»).

Кантакты: +375 33 685 04 55
Сайт: https://polyaris.by/