turismlida.by

Пакроўская царква

Пакроўская царква
Лідскі раён, аграгарадок Ганчары

Пакроўская царква – помнік народнага драўлянага дойлідства. Найстарая на Лідчыне. Пабудавана падскарбнікам ВКЛ Сологубом у 1774 г. Да 1839 г. функцыянавала як уніяцкая. Іканастас з абразом Таемнай Вячэры.
Размешчана на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі, на старых могілках.