Свята бульбы «Бульбачка-беларусачка»
9 кастрычніка 2023 г.
Арганізатар: ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"
Бульба - дзіўна папулярны прадукт, з якога можна прыгатаваць самыя разнастайныя стравы і на кожны дзень, і да святочнага стала. А ці ведаеце вы, як бульба апынулася на нашым стале?
Усіх, хто хоча пра гэта даведацца, хто любіць смачна паесці, лічыць сябе хлебасольным гаспадаром і не забываецца, што выхадныя ў добрае надвор'е лепш праводзіць на свежым паветры, запрашаем на свята бульбачкі “Бульбачка-беларусачка”. Вас чакае насычаная праграма: пачастунак дранікамі - "такімі, як у дзяцінстве", стравамі з бульбы, шмат музыкі, конкурсаў, падарункаў і іншых сюрпрызаў. Самых юных удзельнікаў свята чакае забаўляльна-гульнявая праграма і атракцыёны. Прыходзьце і акуніцеся ў атмасферу самага смачнага свята - свята бульбы!