"Замак!Пiва!Стары млын!"
Падчас экскурсіі турысты наведаюць Лідскі замак і пагрузяцца ў зачаравальныя глыбіні мінулага, у эпоху Сярэднявечча - таямнічага часу прыгод і рыцарскіх подзвігаў. Даведаюцца пра знакамітую падзею ў гісторыі замка: унук Гедыміна Уладзіслаў II Ягайла ў 1422 годзе ў замкавых сценах учыніў бяседу з нагоды свайго шлюбу з князёўнай Соф'яй Гальшанскай; гэты шлюб паклаў пачатак праўлення знакамітай дынастыі Ягелонаў. Затым адправяцца ў сядзібу "Вольны Мельнік" — у клапатліва адноўлены будынак старажытнага млына каля вёскі Дворышча. Прывітанне ад старога млынара і порцыя "злыднёўкі". Тут нас чакае займальная экскурсія-дэгустацыя "Піва ў трох гісторыях". Незвычайны фармат экскурсій "Вялікае княства" і "Дарожка мая…", падчас якой Вы, наведваючы выставачныя залы турыстычнага комплексу, даведаецеся пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, каралёў і рыцараў, звычаі і традыцыі нашых продкаў. Гаспадары млына раскажуць таямніцу піваварства ў сярэднія стагоддзі, адкрыюць сакрэты рэцэптаў хмельных напояў нашых дзядоў і прадзедаў, падзеляцца навінкамі сучасных тэхналогій вытворчасці піва.
Арганізатар: ТАА «Адрас лета»
Тэлефоны: +375 154 54 04 44, +375 29 61 66 949
г. Ліда, вул. Замкавая, 4