Skip to content
  • Безвизовый въезд
  • Полезная информация
  • Важные документы по туризму
Visit Lida

Visit Lida

ГУ "Лидский районный туристический информационный центр"
Наш адрес: г. Лида, ул. Грюнвальдская, 1
тел. +375 (154) 61 12 60

 Версия сайта для слабовидящих
  • Главная
  • Новости
  • Карта
  • Общие сведения
  • Событийный календарь
  • Виды туризма
    • Агроэкоусадьбы
    • Активный туризм
    • Гастрономический туризм
    • Деловой туризм
    • Историко-культурный туризм
    • Медицинский и лечебно-оздоровительный туризм
    • Образовательный туризм
    • Охотничий туризм
    • Промышленный туризм
    • Религиозный туризм
    • Событийный туризм
    • Экологический туризм
  • Экскурсия по Лиде
  • Контакты
  • Toggle search form

Касцёл Святога Арханёла Міхала ў Белагрудзе

Posted on 24 октября, 202523 июля, 2026 By admin Комментариев к записи Касцёл Святога Арханёла Міхала ў Белагрудзе нет

Эту статью также можно прочитать на русском языке па спасылцы.

Гісторыя будаўніцтва

Першы драўляны касцёл у Белагрудзе пабудаваў у 1608 годзе віцебскі ваявода Ян Янавіч Завіша (каля 1550-1626) і ягоная жонка Анастасія Трызна. 15 студзеня 1609 касцёл быў асвячаны. Першы касцёл сгарэў у пачатку XVIII стагоддзя. Другі драўляны касцёл у Белагрудзе, касцёл Беззаганнай Панны Марыі, пабудаваў у 1703 годзе Ўладыслаў Шэмет. Захаваліся фатаздымкі гэтага храма, якому на момант здымка каля 200 гадоў.

У 1902 годзе пробашчам парафіі стаў ксёндз Казімір Сталеўскі і ў часе ягонага служэння парафія перажыла сапраўдны росквіт, бо дзякуючы намаганням ксяндза Казіміра ў Белагрудзе паўстаў сапраўдны архітэктурны цуд: нэагатычны цагляны касцёл з дзвума высокімі вежамі, які быў кансэкраваны ўжо ў 1908 годзе пад тытулам Святога Арханёла Міхала.

Працэс будаўніцтва можна адсачыць па фатаздымках пачатку ХХ стагоддзя, якія захаваліся да нашых часоў. На першым здымку, які датаваны 1906 годам, бачны прагрэс будовы касцёла. На фатаздымку другі справа, меркавана, ксёндз Казімір Сталеўскі, трэці – Дзмітрый Дзмітрыевіч Маўрас, які ў той час быў уладальнікам фальварка Белагруда.

Другі здымак. Восень 1906 года. Асноўная частка муроў ужо пабудаваная. Цэгла, згодна з даследваннямі вытворчасці Морынскай цаглянай фабрыкі.

На трэцім здымку ужо бачная ніжняя частка вежаў, на календары позняя восень 1906 года.

На чацвёртым здымку, які зроблены вясной 1907 года касцёл выглядае амаль дабудаваным.

З пачатку ХХ стагоддзя таксама захаваўся фотаздымак інтэр’ера касцёла, дзе можна пабачыць хоры з арганам, некалькі вітражоў і дзверы пад імі.

Яшчэ адзін фатаздымак тых часоў, дзе можна пабачыць левы бок касцёла, трансэпт і частку могілак.

Архітэктурныя асаблівасці і інтэр’ер

Трохнававы, дзвухвежавы касцёл з трансэптам, пабудаваны з цэглы пясочнага колеру, з хорамі над галоўным уваходам і вокнамі-ружамі на галоўным фасадзе і трансэпце.

Інтэр’ер касцёла ўпрыгожаны каляровымі роспісамі, якія былі адноўленыя ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя.

Абраз Папы Яна Паўла ІІ
Абраз Маці Божай Вострабрамскай

Галоўны алтар упрыгожвае абраз Маці Божай, які лічыцца ў парафіі цудатворным.

Вартыя ўвагі стацыі Крыжовага шляху (неаб’емны атрыбут большасці касцёлаў, які адлюстроўвае ў 14 прыпынках шлях мукі, які прайшоў Езус Хрыстус у апошні дзень зямнога жыцця). У белагрудскім касцёле гэтыя стацыі здзіўляюць сваёй дэталізаванасцю і якасцю: чым больш на іх глядзіш, тым больш заўважаеш дробязяў і адметнасцяў.

Таксама, між іншым, у касцёле варты ўвагі клавішны музычны інструмент, які стаіць у галоўнай наве, бліжэй да ўваходу. На сённяшні дзень, ён, на жаль, у непрацоўным стане. Пра яго мала што вядома, акрамя таго, што ён быў зроблены ў горадзе Чыкага, што ў ЗША.

Цікавыя ракурсы

Старадаўняя капліца

Непадалёк ад касцёла Святога Міхала Арханёла месціцца старадаўняя капліца, якая была пабудаваная разам са старым драўляным касцёлам (пачатак XVIII стагоддзя, 1703 год), захавалася нават аўтэнтычная дахоўка. Цяпер будынак капліцы выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах.

Таким чынам, касцёл у Белагрудзе з’яўляецца эфектным помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, які месціцца літаральна ў 5ці кіламетрах ад шашы М6 (Мінск – Гродна). Гэтыя фактары робяць яго прывабным для турыстаў і экскурсантаў не толькі з Беларусі, але і замежжа.

Адрэс касцёла: Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Белагруда, 17А.

Гістарычныя фатаздымкі ўзятыя з інтэрнэт крыніцы: https://zbiory.mufo.krakow.pl/

Поделиться
  • Facebook
  • Vk
  • Telegram
  • Email
Стоит посетить

Навигация по записям

Previous Post: Геральдические символы Лиды
Next Post: Костёл Святого Архангела Михаила в Белогруде

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

ГУ "Лидский районный туристический информационный центр"
Наш адрес: г. Лида, ул. Грюнвальдская, 1
тел. +375 (154) 54 12 99

Copyright © 2025–2026 ГУ "Лидский районный туристический информационный центр".

Powered by PressBook WordPress theme