turismlida.by

Касцел Узвіжання Святога крыжа.

Касцел Узвіжання Святога крыжа
Помнік гісторыі і архітэктуры 2 катэгорыі

Сучасны будынак касцёла ўзведзены ў 1765-1770 гг. Аўтар праекта Іаган Хрыстафор Глаўбіц, памёр 30.03.1767г., не ўбачыўшы сваё тварэнне. Ён пакінуў шмат архітэктурных пабудоў, як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Літве. Праект Лідскага касцёла – яго апошняя работа.
Заснавальніку касцёла Міхаілу Зенковічу - віленскаму епіскапу ў 1730-1762 гг. таксама, як і архітэктару, убачыць сваё тварэнне не прыйшлося. У касцёла шчаслівы лёс: храм не зачыняўся, вытрымаў дзве сусветныя вайны і за мінулыя гады амаль не змяніў свой воблік - знікла толькі вежа з крыжам і невялікая званіца.
Перад уваходам у касцёл былі шырокія барачныя вароты з дзвюма брамамі. У касцельнай агароджы з паўднёвага боку былі невялікія могілкі, у паўночнай частцы – званіца і сад.
З гісторыяй касцёла звязана ікона Багародзіцы, прывезеная першымі місіянерамі – францысканцамі з г. Візны ў 1376 годзе.
Будынак фарнага касцёла практычна захаваў свой першапачатковы выгляд Т-вобразнай формы ў плане, які працягвае цэнтральны неф, і дзвюма квадратнымі ў плане сакрысціямі. Будынак завяршае высокая двухскатная дахоўка з вальмамі над алтарнай часткай. Раней у касцёле было два купалы, але яны былі зняты пасля пажара 1921 г., калі згарэла ўся страха.
Лідскі касцёл – арганічная частка гарадской забудовы. Дзіўная гармонія з прыродай надае яму незвычайную тайную прыгажосць. У абрысах касцёла адлюстраваны шматвекавыя ўяўленні пра загадкавую сілу Бога.
У сучасны час каля касцёла знаходзіцца магіла манаха-піяра Станіслава Каласанты Роека, які на працягу 57 гадоўбыў лідскім ксяндзом і дэканам.