turismlida.by

" Жыццё загінуўшых у памяці жывых"

13 лютага ў музеі прайшла прэзентацыя выстаўкі " Жыццё загінуўшых у памяці жывых", прымеркаваная да 32-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА "Тарноўская сярэдняя школа". Яны пашырылі свае веды па дадзенай тэме і даведаліся як ушаноўваецца памяць аб воінах- вфганцах у Лідскім раёне.