Skip to content
  • Советы туристам
  • Важные документы по туризму
Visit Lida

Visit Lida

ГУ "Лидский районный туристический информационный центр"
Наш адрес: г. Лида, ул. Грюнвальдская, 1
тел. +375 (154) 61 12 60

 Версия сайта для слабовидящих
  • Главная
  • Новости
  • Карта
  • Общие сведения
  • Событийный календарь
  • Виды туризма
    • Промышленный туризм
    • Историко-культурный туризм
    • Агроэкоусадьбы
    • Религиозный туризм
    • Событийный туризм
    • Гастрономический туризм
    • Медицинский и лечебно-оздоровительный туризм
    • Активный туризм
    • Экологический туризм
    • Деловой туризм
    • Образовательный туризм
    • Охотничий туризм
  • Экскурсоводы
  • Контакты
  • Toggle search form

Касцёл Перамянення Пана ў Ваверцы

Posted on 28 сентября, 202528 сентября, 2025 By admin Комментариев к записи Касцёл Перамянення Пана ў Ваверцы нет

Першая каталіцкая супольнасць у Ваверцы пачала існаваць у 1413 годзе. Варверская парафія ў тыя часы мела тытул Святога Духа; у той жа час быў пабудаваны першы драўляны касцёл.

Гісторыя сучаснага мураванага касцёла сыходзіць да 1840 годзе, калі распачалася ягоная будова. Фундатарам храма быў шляхціц Самуэль Кастравіцкі, які валодаў у свой час суседнімі маёнткамі Кавалі, Паперня і Касцянёва.

Фатаздымак касцёла, апрацаваны з дапамогай штучнага интэлекту

Падчас Другой Сусьветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны і патрабаваў грунтоўнага рэмонту, які і адбыўся ў 1920-х – 1930-х гадах. Падчас рэканструкцыі адбылася перабудова храма, былі дабудаваныя дзве вежы, павялічаны агульны аб’ём. У другой палове 1930-х у касцёле быў усталяваны арган, які захаваўся да нашых часоў.

Часы камунізму не абмінулі парафію і касцёл ксёндз Севярын Янкоўскі, пробашч парафіі з 1939 года, у 1948 – 1954 гадах знаходзіўся ў лагеры. Пасля вызвалення прыняў парафію ў гадах 1955 – 1958. З 1958 па 1975 год у парафіі не было святара. У гэты цяжкі час мясцовыя ўлады прынялі рашэнне перарабіць храм у канюшню, а пазней – у склад для штучных угнаенняў.

Парафіяне выратавалі храм, плацячы падаткі. Прадстаўнікі парафіяльнага камітэта ездзілі ў Маскву, каб не зачынялі касцёла. З 1975 парафія зноў стала пад душпастырскай апекай, а з 1983 з’явіўся пастаянны святар.

З 1995 года і па нашыя часы парафіяй апякуюцца святары з Ордэна Рэгулярных Латэранскіх канонікаў. Касцёл функцыянуе, рэгулярна праводяцца набажэнствы. У канцы 1990-х – пачатку 2000-х былі праведзеныя аднаўлечныя працы ў інтэр’ерах, усталяваныя новыя каляровыя вітражы.

Інтэр’ер касцёла

Галоўны алтар выкананы з дуба ў 1991 годзе. Алтар падзелены калонамі, паміж якімі змешчаны дзве фігуры – Святы Юда Тадэвуш і Святы Тамаш. У цэнтры – абраз Перамянення Пана, выкананы ў той жа час, што і алтар. У 2005 годзе галоўны алтар і рама, у якой знаходзіцца абраз Перамянення Пана, былі пазалочаны.

Бочны алтар з фігурай Укрыжаванага Хрыста і абразом Святога Яна Непамука
Алтар з бочнай капліцы Маці Божай
Вітраж «Унебаўшэсце Пана Езуса»
Вітраж «Уваскрасенне Пана Езуса»

Штогод у Ваверскай парафіі ў канцы жніўня – пачатку верасня адзначаюцца Дажынкі – як падзяка Богу, за ўраджай. Імпрэза заўсёды збірае вялікую колькасць людзей сярод якіх ня толькі парафіяне, але і госьці.

Адрэс касцёла: Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Ваверка, вул. Цэнтральная, 4

Поделиться
  • Facebook
  • Vk
  • Telegram
  • Email
  • Pinterest
  • Twitter
  • Linkedin
  • Evernote
  • Whatsapp
  • Mailru
  • Outlook
Историко-культурный туризм

Навигация по записям

Previous Post: Взаимодействие с Шумилинским ТИЦ

Добавить комментарий Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

ГУ "Лидский районный туристический информационный центр"
Наш адрес: г. Лида, ул. Грюнвальдская, 1
тел. +375 (154) 61 12 60

Copyright © 2025 ГУ "Лидский районный туристический информационный центр".

Powered by PressBook WordPress theme