turismlida.by

Этнаграфічная выстаўка «Скарбы Лідчыны»

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» пастаянна працуе этнаграфічная выстаўка «Скарбы Лідчыны», якая адлюстроўвае розныя напрамкі традыцыйных рамёстваў: пляценне з саломы, выцінанка, лозапляценне, ткацтва, ганчарства, разьба па дрэве.
Майстрамі Лідскай зямлі прадстаўлена вялікая калекцыя ручнікоў, посцілак, прадметаў хатняга ўжытку. Наведвальнікаў выстаўкі зацікавіць і перанясе ў мінулае імправізаваная беларуская хата з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі.
Час працы выстаўкі – з аўторка па суботу з 8.30 да 17.30 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая, 12.
Арганізатар і адказны за дзейнасць выстаўкі – малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Савіцкая Марына Вячаславаўна.