turismlida.by

"С добром в сердце"

"С добром в сердце" - пад такой назвай была арганізавана ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея сустрэча з вядомым і таленавітым культарганізатарам, артыстычным чалавекам, якога часта можна ўбачыць у якасці вядучага на шматлікіх гарадскіх і раённых мерапрыемствах, культурных пляцоўках. Так, лідчане напэўна здагадаліся: чарговым госцем праекта "Передай добро по кругу" стала Вольга Мікша. Дадзенае мерапрыемства, як і іншыя, што праходзілі мінулы раз у рамках праекта, арганізаваны сумесна з ДУ "Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" аддзела дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліда. Госця падзялілася з прысутнымі цікавымі і яскравымі момантамі са свайго жыцця, якія запомніліся яшчэ з дзяцінства, расказала пра сваю сям'ю. Акрамя таго, што Вольга ўдала выконвае песенныя нумары, яна прызналася, што піша вершы. Некаторыя з іх са свайго арсенала яна, безумоўна, зачытала. Сустрэча, якая хоць і прайшла хутка, але пакінула цёплыню і дабрыню ў сэрцы, перададзеныя ад Вольгі. Прысутныя змаглі штосьці падкрэсліць для сябе, задумацца над паўсядзённым жыццём, над праблемамі, якія парой з'яўляюцца лёсавызначальнымі. Але ж, як запэўніла Вольга, ва ўсім можна знайсці выхад і вырашэнні. І залежыць ад кожнага з нас саміх. Галоўнае - быць з дабром у сэрцы...