Skip to content
  • Советы туристам
  • Важные документы по туризму
Visit Lida

Visit Lida

ГУ "Лидский районный туристический информационный центр"
Наш адрес: г. Лида, ул. Грюнвальдская, 1
тел. +375 (154) 61 12 60

 Версия сайта для слабовидящих
  • Главная
  • Новости
  • Карта
  • Общие сведения
  • Событийный календарь
  • Виды туризма
    • Промышленный туризм
    • Историко-культурный туризм
    • Агроэкоусадьбы
    • Религиозный туризм
    • Событийный туризм
    • Гастрономический туризм
    • Медицинский и лечебно-оздоровительный туризм
    • Активный туризм
    • Экологический туризм
    • Деловой туризм
    • Образовательный туризм
    • Охотничий туризм
  • Экскурсоводы
  • Контакты
  • Toggle search form

Рубрика: Религиозный туризм

Костёл Святого Архангела Михаила в Белогруде

Posted on 24 октября, 202524 октября, 2025 By admin Комментариев к записи Костёл Святого Архангела Михаила в Белогруде нет
Костёл Святого Архангела Михаила в Белогруде

Гэты артыкул таксама можна прачытаць па-руску па спасылцы. История строительства Первый деревянный костёл в Белогруде построил в 1608 году витебский воевода Ян Янович Завиша (около 1550-1626) и его жена Анастасия Тризна. 15 января 1609 костёл был освящён. Первый костёл сгорел в начале XVIII века. Второй деревянный костёл в Белогруде, костёл Непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии, построил в 1703 году Владислав Шемет. До наших дней дошли фотографии этого храма, которому на момент снимка около 200 лет. В 1902 году настоятелем прихода стал ксёндз Казимир Сталевский и во время его служения приход пережил настоящий расцвет, ведь благодаря стараниям ксендза Казимира в Белогруде появился настоящее архитектурное чудо: неоготический кирпичный костёл с двумя высокими башнями, который был посвящён уже в 1908 году под титулом Святого Архангела Михаила. Процесс строительства можно отследить по фотографиям начала ХХ века, которые дошли до наших дней. На первом снимке, который датирован 1906 годом виден прогресс строительства костёла. На фотографии второй справа, вероятно, ксёндз Казимир Сталевский, третий – Дмитрий Дмитриевич Маврос, который в то время был владельцем фольварка Белогруда. Вторая фотография. Осень 1906 года. Основная часть стен уже построенна. Кирпич, согласно исследованиям, производства Моринского кирпичного завода. На третьей фотографии уже видна нижняя часть башен, на календаре поздняя осень 1906 года. На четвёртой фотографии, которая сделана весной 1907 года, костёл выглядит почти достроенным. С начала ХХ века также сохранилась фотография интерьера костёла, где можно увидеть хоры с органом, несколько вітражей и двери под ними. Ещё одна фотография тех времён. На ней можно увидеть левый бок костёла, трансепт и часть кладбища. Архитектурные особенности и интерьер Трёхнефный, двухбашенный костёл с трансептом, построенный из кирпича песочного цвета, с хорами над главным входом и окнами-розами на главном фасаде и трансепте. Интерьер костёла украшен цветными росписями, которые были восстановлены в конце ХХ – начале ХХІ века. Главный алтарь украшает образ Матери Божьей, который считается в приходу чудотворным. Стоят внимания стации Крестного пути (неотъёмный атрибут большинства костёлов, который описывает в 14 остановках путь мучений, которые прошёл Иисус Христос в последний день земной жизни). В белогрудском костёле эти стации удивляют своей детализованностью и качеством: чем больше на них смотришь, тем больше замечаешь мелочей и отличий. Также, в костёле есть достойный внимания клавишный музыкальный инструмент, который стоит в главном нефе, ближе ко входу. На сегодняшний день он, к сожалению, в нерабочем состоянии. Про него мало информации, кроме того, что он был изготовлен в городе Чикаго, что в США. Интересные ракурсы Старинная часовня Недалеко от костёла Святого Михаила Архангела нахожится старинная часовня, которая была посроена вместе со старым деревянным костёлом (начало XVIII века, 1703 год), сохранилась даже аутентичная черепица. Теперь здание часовни используется в хозяйственных целях. Непадалёк ад касцёла Святога Міхала Арханёла месціцца старадаўняя капліца, якая была пабудаваная разам са старым драўляным касцёлам (пачатак XVIII стагоддзя, 1703 год), захавалася нават аўтэнтычная дахоўка. Цяпер будынак капліцы выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах. Таким образом, костёл в Белогруде является эффектным памятником архитектуры начала ХХ века, который находится буквально в 5ти километрах от трассы М6 (Минск – Гродно). Эти факторы делают его привлекательным для туристов и экскурсантов не только из Беларуси, но и иностранцев. Адрес костёла: Гродненская область, Лидский район, д. Белогруда, 17А. Исторические фотографии взяты из интернет-источника: https://zbiory.mufo.krakow.pl/

Историко-культурный туризм, Религиозный туризм, Стоит посетить

Касцёл Святога Арханёла Міхала ў Белагрудзе

Posted on 24 октября, 202524 октября, 2025 By admin Комментариев к записи Касцёл Святога Арханёла Міхала ў Белагрудзе нет
Касцёл Святога Арханёла Міхала ў Белагрудзе

Эту статью также можно прочитать на русском языке па спасылцы. Гісторыя будаўніцтва Першы драўляны касцёл у Белагрудзе пабудаваў у 1608 годзе віцебскі ваявода Ян Янавіч Завіша (каля 1550-1626) і ягоная жонка Анастасія Трызна. 15 студзеня 1609 касцёл быў асвячаны. Першы касцёл сгарэў у пачатку XVIII стагоддзя. Другі драўляны касцёл у Белагрудзе, касцёл Беззаганнай Панны Марыі, пабудаваў у 1703 годзе Ўладыслаў Шэмет. Захаваліся фатаздымкі гэтага храма, якому на момант здымка каля 200 гадоў. У 1902 годзе пробашчам парафіі стаў ксёндз Казімір Сталеўскі і ў часе ягонага служэння парафія перажыла сапраўдны росквіт, бо дзякуючы намаганням ксяндза Казіміра ў Белагрудзе паўстаў сапраўдны архітэктурны цуд: нэагатычны цагляны касцёл з дзвума высокімі вежамі, які быў кансэкраваны ўжо ў 1908 годзе пад тытулам Святога Арханёла Міхала. Працэс будаўніцтва можна адсачыць па фатаздымках пачатку ХХ стагоддзя, якія захаваліся да нашых часоў. На першым здымку, які датаваны 1906 годам, бачны прагрэс будовы касцёла. На фатаздымку другі справа, меркавана, ксёндз Казімір Сталеўскі, трэці – Дзмітрый Дзмітрыевіч Маўрас, які ў той час быў уладальнікам фальварка Белагруда. Другі здымак. Восень 1906 года. Асноўная частка муроў ужо пабудаваная. Цэгла, згодна з даследваннямі вытворчасці Морынскай цаглянай фабрыкі. На трэцім здымку ужо бачная ніжняя частка вежаў, на календары позняя восень 1906 года. На чацвёртым здымку, які зроблены вясной 1907 года касцёл выглядае амаль дабудаваным. З пачатку ХХ стагоддзя таксама захаваўся фотаздымак інтэр’ера касцёла, дзе можна пабачыць хоры з арганам, некалькі вітражоў і дзверы пад імі. Яшчэ адзін фатаздымак тых часоў, дзе можна пабачыць левы бок касцёла, трансэпт і частку могілак. Архітэктурныя асаблівасці і інтэр’ер Трохнававы, дзвухвежавы касцёл з трансэптам, пабудаваны з цэглы пясочнага колеру, з хорамі над галоўным уваходам і вокнамі-ружамі на галоўным фасадзе і трансэпце. Інтэр’ер касцёла ўпрыгожаны каляровымі роспісамі, якія былі адноўленыя ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя. Галоўны алтар упрыгожвае абраз Маці Божай, які лічыцца ў парафіі цудатворным. Вартыя ўвагі стацыі Крыжовага шляху (неаб’емны атрыбут большасці касцёлаў, які адлюстроўвае ў 14 прыпынках шлях мукі, які прайшоў Езус Хрыстус у апошні дзень зямнога жыцця). У белагрудскім касцёле гэтыя стацыі здзіўляюць сваёй дэталізаванасцю і якасцю: чым больш на іх глядзіш, тым больш заўважаеш дробязяў і адметнасцяў. Таксама, між іншым, у касцёле варты ўвагі клавішны музычны інструмент, які стаіць у галоўнай наве, бліжэй да ўваходу. На сённяшні дзень, ён, на жаль, у непрацоўным стане. Пра яго мала што вядома, акрамя таго, што ён быў зроблены ў горадзе Чыкага, што ў ЗША. Цікавыя ракурсы Старадаўняя капліца Непадалёк ад касцёла Святога Міхала Арханёла месціцца старадаўняя капліца, якая была пабудаваная разам са старым драўляным касцёлам (пачатак XVIII стагоддзя, 1703 год), захавалася нават аўтэнтычная дахоўка. Цяпер будынак капліцы выкарыстоўваецца ў гаспадарчых мэтах. Таким чынам, касцёл у Белагрудзе з’яўляецца эфектным помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, які месціцца літаральна ў 5ці кіламетрах ад шашы М6 (Мінск – Гродна). Гэтыя фактары робяць яго прывабным для турыстаў і экскурсантаў не толькі з Беларусі, але і замежжа. Адрэс касцёла: Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Белагруда, 17А. Гістарычныя фатаздымкі ўзятыя з інтэрнэт крыніцы: https://zbiory.mufo.krakow.pl/

Историко-культурный туризм, Религиозный туризм, Стоит посетить

Касцёл Перамянення Пана ў Ваверцы

Posted on 28 сентября, 202521 октября, 2025 By admin Комментариев к записи Касцёл Перамянення Пана ў Ваверцы нет
Касцёл Перамянення Пана ў Ваверцы

Першая каталіцкая супольнасць у Ваверцы пачала існаваць у 1413 годзе. Варверская парафія ў тыя часы мела тытул Святога Духа; у той жа час быў пабудаваны першы драўляны касцёл. Гісторыя сучаснага мураванага касцёла сыходзіць да 1840 годзе, калі распачалася ягоная будова. Фундатарам храма быў шляхціц Самуэль Кастравіцкі, які валодаў у свой час суседнімі маёнткамі Кавалі, Паперня і Касцянёва. Падчас Першай Сусьветнай вайны касцёл быў моцна пашкоджаны і патрабаваў грунтоўнага рэмонту, які і адбыўся ў 1920-х – 1930-х гадах. Падчас рэканструкцыі адбылася перабудова храма, былі дабудаваныя дзве вежы, павялічаны агульны аб’ём. У другой палове 1930-х у касцёле быў усталяваны арган, які захаваўся да нашых часоў. Часы камунізму не абмінулі парафію і касцёл ксёндз Севярын Янкоўскі, пробашч парафіі з 1939 года, у 1948 – 1954 гадах знаходзіўся ў лагеры. Пасля вызвалення прыняў парафію ў гадах 1955 – 1958. З 1958 па 1975 год у парафіі не было святара. У гэты цяжкі час мясцовыя ўлады прынялі рашэнне перарабіць храм у канюшню, а пазней – у склад для штучных угнаенняў. Парафіяне выратавалі храм, плацячы падаткі. Прадстаўнікі парафіяльнага камітэта ездзілі ў Маскву, каб не зачынялі касцёла. З 1975 парафія зноў стала пад душпастырскай апекай, а з 1983 з’явіўся пастаянны святар. З 1995 года і па нашыя часы парафіяй апякуюцца святары з Ордэна Рэгулярных Латэранскіх канонікаў. Касцёл функцыянуе, рэгулярна праводяцца набажэнствы. У канцы 1990-х – пачатку 2000-х былі праведзеныя аднаўлечныя працы ў інтэр’ерах, усталяваныя новыя каляровыя вітражы. Галоўны алтар выкананы з дуба ў 1991 годзе. Алтар падзелены калонамі, паміж якімі змешчаны дзве фігуры – Святы Юда Тадэвуш і Святы Тамаш. У цэнтры – абраз Перамянення Пана, выкананы ў той жа час, што і алтар. У 2005 годзе галоўны алтар і рама, у якой знаходзіцца абраз Перамянення Пана, былі пазалочаны. Штогод у Ваверскай парафіі ў канцы жніўня – пачатку верасня адзначаюцца Дажынкі – як падзяка Богу, за ўраджай. Імпрэза заўсёды збірае вялікую колькасць людзей сярод якіх ня толькі парафіяне, але і госьці. Адрэс касцёла: Гродзенская вобласць, Лідскі раён, аг. Ваверка, вул. Цэнтральная, 4

Историко-культурный туризм, Религиозный туризм

Карта действующих костёлов и церквей Лиды

Posted on 23 мая, 202523 мая, 2025 By admin Комментариев к записи Карта действующих костёлов и церквей Лиды нет

На карте отмечены все католические и православные храмы Лиды. Красный цвет – католические храмы;Синий цветом – православные храмы.

Религиозный туризм

Храмы – историко-культурные ценности в Лидском районе

Posted on 23 мая, 202526 мая, 2025 By admin

В Лидском районе 11 храмов имеют статус историко-культурной ценности. Два из них находятся непосредственно в Лиде.   Костёл Воздвижения Святого КрестаКонфессия: католицизмГод постройки: 1770Архитектурный стиль: бароккоАдрес: Гродненская область, г. Лида, ул. Советская, 2. Собор Архистратига МихаилаКонфессия: православиеГод постройки: 1794 – 1825Архитектурный стиль: классицизмАдрес: Гродненская область, г. Лида, ул. Советская, 20. Церковь Покрова БогородицыКонфессия: православиеГод постройки: 1774Адрес: Гродненская область, Лидский район, аг. Гончары, ул. Школьная, 17. Церковь КрестовоздвиженскаяКонфессия: православиеГод постройки: 1928Адрес: Гродненская область, Лидский район, аг. Белица, ул. Виленская, 1А. Часовня Матери Божьей РозариевойКонфессия: католицизмГод постройки: 1824Адрес: Гродненская область, Лидский район, аг. Белица, на территории католического кладбища Церковь Покрова Пресвятой БогородицыКонфессия: православиеГод постройки: 1900Адрес: Гродненская область, Лидский район, д. Збляны Костёл Святого Михаила АрхангелаКонфессия: католицизмГод постройки: 1715; перестроен: 1821-1837 Адрес: Гродненская область, Лидский район, д. Нетечь Церковь Воздвижения Животворящего Креста ГосподняКонфессия: православиеГод постройки: 1810Адрес: Гродненская область, Лидский район, д. Бобры Церковь Рождества Пресвятой БогородицыКонфессия: православиеГод постройки: 1795Адрес: Гродненская область, Лидский район, д. Голдово, пер. Церковный, 1 Костёл Святого Архангела МихаилаКонфессия: католицизмГод постройки: 1907Адрес: Гродненская область, Лидский район, д. Белогруда Костёл Преображения ГосподнегоКонфессия: католицизмГод постройки: 1840-е; перестроен: 1928-1932Адрес: Гродненская область, Лидский район, д. Ваверка, ул. Центральная, 4

Историко-культурный туризм, Религиозный туризм

ГУ "Лидский районный туристический информационный центр"
Наш адрес: г. Лида, ул. Грюнвальдская, 1
тел. +375 (154) 61 12 60

Copyright © 2025 ГУ "Лидский районный туристический информационный центр".

Powered by PressBook WordPress theme